Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 17.05.2024, 11:24

Peace

Меню
Реклама
Здесь может быть Ваша реклама!
Ваше мнение
Были ли у вас проблемы со снятием денег с банкомата?
Всего ответов: 14926
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Август » 23 » Сярэднi даход беларуса
Сярэднi даход беларуса
12:12
Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, сёлета за першае паўгоддзе рэальныя даходы насельнiцтва (з улiкам росту цэнаў) узраслi на 3,5 працэнта.

За гэты час сярэднi даход беларуса склаў 713,4 тысячы рублёў у месяц. Гэта на 18,8% больш, чым за такi ж перыяд летась. Калi ж улiчваць рост цэнаў, то павышэнне складае 3,7%. Самыя вялiкiя даходы па-ранейшаму ў жыхароў сталiцы — 1,17 мiльёна рублёў у месяц (летась за студзень—чэрвень выходзiла 945 тыс. руб.). У Брэсцкай вобласцi гэты паказчык склаў 587,2 тыс. руб. (супраць 493,9 тыс.), у Вiцебскай — 616,7 тыс. руб. (517,1 тыс.), Гомельскай — 560 тыс. руб. (494,9 тыс.), Гродзенскай — 636,7 тыс. руб. (562 тыс.), Мiнскай — 637,9 тыс. руб. (548,4 тыс.), Магiлёўскай — 594,6 тыс. руб. (518,8 тыс.).

У агульным аб'ёме зменшылася ўдзельная вага заработнай платы i трансфераў (пенсiй, дапамог i г.д.), а вось даходы ад уласнасцi, паступленнi ад продажу прадукцыi з уласных падворкаў, а таксама прадпрымальнiцкай i iншай дзейнасцi, што прыносiць даход, наадварот, узраслi. Цяпер на долю заробкаў прыпадае 56,3% (летась за шэсць месяцаў — 57,5%), трансфераў — 20,4% (20,9%). Даходы ад уласнасцi ў сярэднiм прыносяць 2,7 % даходаў насельнiцтва (1,9%), на долю iншых даходаў прыпадае 20,6% (19,7%).

Сёлета ў першым паўгоддзi 78,4 працэнта сваiх даходаў насельнiцтва накiравала на набыццё тавараў i аплату паслуг. Гэтыя выдаткi склалi адпаведна 437,4 тыс. i 118,4 тыс. рублёў штомесячна.

Просмотров: 1400 | Добавил: Peace | Рейтинг: 0.0/0 |
Авторизация
Погода
Ссылки
BELBY.NET TIGA.BY: Каталог, новости, погода, почта, работа, фото и многое другое Svich.Com .: Каталог сайтов на Белорусском Портале Рейтинг сайтов тИЦ и PR сайта Каталог TUT.BY Rating All.BY
Html - код баннера
Вид баннера
Администрация

Belarus, Minsk © 2024